Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

кашпо́, нескл., н.

Дэкаратыўная ваза для кветкавага гаршка.

каштава́ць¹, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; незак.

1. Мець тую ці іншую цану, грашовую вартасць.

Кніга каштуе дзесяць рублёў.

2. Абыходзіцца ў якую-н. суму, затрачвацца на што-н.

Адпачынак каштуе мне дорага.

3. перан. Патрабаваць якіх-н. намаганняў.

Даследаванне каштавала мне шмат здароўя.

каштава́ць², -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак., што (разм.).

Спрабаваць на смак ежу, пітво.

К. варэнне.

|| зак. пакаштава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.

|| наз. каштава́нне, -я, н.

кашта́н¹, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -а. Дрэва сямейства букавых з пладамі ў выглядзе буйнога арэха, а таксама плод гэтага дрэва.

Разгалісты к.

Назбіраць каштанаў.

2. -у, адз. Драўніна гэтага дрэва.

|| прым. кашта́навы, -ая, -ае.

Каштанавая алея.

кашта́н², -а, м.

Пра масць коней: светла-каштанавы, рыжаваты.

кашта́навы, -ая, -ае.

1. гл. каштан.

2. Колеру каштана, чырванавата-карычневы.

Каштанавыя валасы.

каштары́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Фінансавы дакумент для вызначэння і планавання выдаткаў і прыбыткаў.

Скласці к.

|| прым. каштары́сны, -ая, -ае.

кашто́ўнасць, -і, ж.

1. гл. каштоўны.

2. мн. -і, -ей. Каштоўная рэч, з’ява.

Захаванне каштоўнасцей.

Духоўныя каштоўнасці.

кашто́ўны, -ая, -ае.

1. Які дорага каштуе, мае вялікую цану.

К. камень.

2. Які мае важнае, істотнае значэнне.

Каштоўныя парады.

К. дакумент.

|| наз. кашто́ўнасць, -і, ж.

К. навуковай працы.

кашу́ля, -і, мн. -і, -шу́ль, ж.

Сарочка, рубашка.

|| прым. кашу́льны, -ая, -ае.