Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

канапе́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

Народная назва некаторых відаў лугавых траў (дрыжніку, кураслепу і інш.).

канапля́нік, -а і -у, м.

1. -у, зб. Сцёблы канопляў без насення, канапляная салома.

2. -а, мн. -і, -аў. Участак зямлі, засеяны каноплямі.

Крайнюю паласу агарода займаў к.

канапля́нішча, -а, н.

Поле, дзе раслі каноплі.

канапля́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Невялікая пеўчая птушка атрада вераб’іных з доўгім хвастом і канічнай дзюбай, якая жывіцца пераважна насеннем травяністых раслін.

2. Цёплая хустка з канапляных нітак (разм.).

канапля́ны гл. каноплі.

канарэ́йка, -і, ДМэ́йцы, мн. -і, -рэ́ек, ж.

Пеўчая птушка паўднёвых краін з ярка-жоўтым апярэннем, больш вядомая як пакаёвая.

|| прым. канарэ́ечны, -ая, -ае.

К. спеў.

кана́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Тоўстая моцная вяроўка з пяньковага валакна або дроту.

Сталёвы к.

|| прым. кана́тны, -ая, -ае.

Канатная дарога.

канатахо́дзец, -дца, мн. -дцы, -дцаў, м.

Цыркавы артыст, які выконвае пракгыкаванні на нацягнутым у паветры канаце.

кана́ус, -у, м.

Гатунак шчыльнай шаўковай тканіны.

|| прым. кана́усавы, -ая, -ае.

кана́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак. (разм.)

1. Паміраць у муках, канчацца.

К. у нечалавечых пакутах.

2. перан. Набліжацца да канца, канчацца.

|| наз. кана́нне, -я, н.