Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

кабіне́тны, -ая, -ае.

1. гл. кабінет.

2. Адарваны ад жыцця, не звязаны з практыкай.

К. вучоны.

К. стыль работы.

кабіне́тчык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм., іран.).

Кіраўнік, які адарваўся ад жывой справы, ад вырашэння практычных спраў.

каблагра́ма, -ы, мн. -ы, -ра́м, ж. (спец.).

Тэлеграма, перададзеная па падводным кабелі.

кабрыяле́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Лёгкі аднаконны двухколы экіпаж без козлаў з адным сядзеннем.

2. Легкавы аўтамабіль з адкідным верхам і з колькасцю месцаў два і болей.

|| прым. кабрыяле́тны, -ая, -ае.

кабура́, -ы́, мн. -ы́, -бу́р, ж.

1. Цвёрды чахол для рэвальвера, пісталета.

2. Скураная сумка збоку кавалерыйскага сядла.

кабы́ла, -ы, мн. -ы, -бы́л, ж.

1. Самка каня.

2. Дошка з выразам для шыі і рук, да якой прывязвалі для пакарання бізуном (гіст.).

|| памянш. кабы́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж. (да 1 знач.).

кабы́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. гл. кабыла.

2. Драўляная падстаўка пад струны ў музычных інструментах (скрыпцы, балалайцы).

3. Адна з дзвюх пласцінак з калёсікамі ў кроснах, да якіх падвешваюцца ніты.