Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вастры́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст, які вострыць рэжучыя інструменты.

вастрыня́ гл. востры.

вастры́ць, вастру́, во́стрыш, во́стрыць; во́страны; незак., што.

1. Рабіць што-н. вострым.

В. серп, нож, брытву.

В. зброю (таксама перан.: рыхтавацца да ўзброенага нападу на каго-н.).

2. Рабіць завостраным (канец алоўка, пяра).

В. аловак.

|| зак. навастры́ць, -вастру́, -во́стрыш, -во́стрыць; -во́страны.

вастрэ́ц, -рацу́, м.

Стэпавая травяністая расліна сямейства злакавых, блізкая да пырніку.

васьмёра, -мяры́х, -мяры́м, -мяры́мі, ліч. зб.

Восем.

Ужыв.:

а) з назоўнікамі мужчынскага або агульнага роду, якія абазначаюць асобу.

В. мужчын.

В. гуляк;

б) з асабовымі займеннікамі ў мн.л.

Нас было в.

Чакаем васьмярых;

в) з назоўнікамі мн.л., якія абазначаюць маладых істот.

В. дзяцей.

В. парасят;

г) з множналікавымі назоўнікамі.

В. сутак.

В. саней;

д) з некаторымі назоўнікамі, якія абазначаюць парныя прадметы.

В. вачэй.

В. рукавіц;

е) без назоўнікаў, калі абазначае асоб мужчынскага і жаночага полу.

Іх было в.: тры хлопцы і пяць дзяўчат.

васьмёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Лічба

8.

2. Група з васьмі чалавек або васьмі аднародных прадметаў.

В. самалётаў.

Лодка-в. (з чатырма парамі вёсел).

3. Назва чаго-н., абазначанага лічбай 8 (разм.).

Самалёт зрабіў васьмёрку.

Ехаць на васьмёрцы (на трамваі, аўтобусе, тралейбусе пад №8).

4. Ігральная карта з васьмю ачкамі.

5. Школьная адзнака.

|| прым. васьмёрачны, -ая, -ае.

васьмі...

Першая састаўная частка складаных слоў у знач.: які складаецца з васьмі якіх-н. адзінак, напр.: васьмікласны, васьмівугольны, васьмігадзінны, васьміграннік.

васьмівуго́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Геаметрычная фігура з васьмю вугламі, якія ўтвараюцца звёнамі замкнутай крывой лініі.

Правільны в.

|| прым. васьмівуго́льны, -ая, -ае.

Васьмівугольная вежа.

васьмігадзі́нны, -ая, -ае.

1. Працягласцю ў восем гадзін.

В. рабочы дзень.

2. Прызначаны на восем гадзін (разм.).

В. параход.

васьмігадо́вы, -ая, -ае.

1. Якому споўнілася восем гадоў.

В. сын.

2. Тэрмінам у восем гадоў.

В. стаж.