Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

карэ́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. гл. карэта.

2. Рухомая частка некаторых машын, механізмаў, апаратаў (спец.).

К. вязальнай машыны.

|| прым. карэ́тачны, -ая, -ае.

карэ́ц, -рца́, мн. -рцы́, -рцо́ў, м.

Драўляны або металічны коўш (у 1 знач.) з ручкай для зачэрпвання вады, квасу і пад.; конаўка.

|| прым. карцо́вы, -ая, -ае.

карэ́ць, -рэ́ю, -рэ́еш, -рэ́е; незак.

Рабіцца карэлым, каравым (ад гразі).

карэя́нка гл. карэйцы.

корма... (а таксама карма...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да корму, кармоў, напр.: кормавытворчасць, кормаздрабняльнік, корманарыхтоўка, кормаправод, кормапрыгатавальны, кормараздатчык, кормаўборачны.

ко́рпацца, -аюся, -аешся, -аецца і карпа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак. (разм.).

1. Капацца ў чым-н., перабіраючы, шукаючы што-н.

К. ў пяску.

К. ў паперах.

2. перан. Рабіць што-н. марудна, не спяшаючыся або няўмела.

К. ля стагоў сена.

|| наз. ко́рпанне, -я, н. і карпа́нне, -я, н.

ко́рпаць, -аю, -аеш, -ае і карпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак. (разм.).

1. што чым. Раскопваць, калупаць.

К. зямлю матыкай.

2. перан., што. Марудна рабіць што-н.

|| наз. ко́рпанне, -я, н. і карпа́нне, -я, н.

ко́ршак, -а і карша́к, -а́, мн. каршакі́, каршако́ў, м.

Тое, што і ястраб.

|| прым. каршако́вы, -ая, -ае.