Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

васкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; незак., што.

Націраць або насычаць воскам; вашчыць.

В. ніткі.

|| зак. наваскава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны.

васко́вы, -ая, -ае.

1. гл. воск.

2. Колеру, падобнага на воск; жаўтлявы.

В. твар.

Васковая спеласць — спеласць, якая папярэднічае поўнаму паспяванню зерня.

васко́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -ко́вак, ж. (спец.).

Васкаваная папера для чарцяжоў, адбіткаў з рататара і пад.

васпава́ты, -ая, -ае.

Які мае сляды воспы; рабы.

В. твар.

ва́спа́н, -а, м. (уст.).

Форма ветлівага звароту да мужчыны ў шляхечым асяроддзі; ваша міласць.

|| ж. васпа́ні, нескл.

вастра... (гл. востра...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «востра...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр.: вастраверхі, вастраносы.

вастраве́рхі, -ая, -ае.

З вострым верхам.

Вастраверхая вежа.

вастраво́кі, -ая, -ае.

Які добра бачыць, з вострым зрокам.

вастрагу́бцы, -аў.

Вострыя шчыпцы для перацінання дроту, цвікоў; кусачкі.

вастралі́ст, -а, М -сце, м.

Невялікае дрэва сямейства па́дубавых з калючымі вечназялёнымі лістамі і цёмна-чырвонымі ягадамі.