Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

калі́бр, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -у. Дакладны размер якога-н. вырабу, прадмета.

2. -у. Дыяметр канала ствала агнястрэльнай зброі.

Снарад вялікага калібру.

3. -у, перан. Пра форму, велічыню, якасць чаго-н.

Людзі рознага калібру.

4. -а. Вымяральны інструмент для праверкі размераў, формы і ўзаемнага размяшчэння частак вырабу (спец.).

|| прым. калі́бравы, -ая, -ае (да 1, 2 і 4 знач.).

калібрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., што (спец.).

1. Правяраць або ўдакладняць калібр (у 1 знач.).

К. дрот.

2. Правяраць шкалу дзяленняў якога-н. вымяральнага прыбора.

К. тэрмометр.

|| наз. калібрава́нне, -я, н. і калібро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

калі́бры, нескл., м. і ж.

Надзвычайна маленькая птушка з яркім апярэннем, водзіцца ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы.

ка́ліва, -а, мн. -ы, -ліў і -ліваў, н.

1. Асобна ўзятая расліна, сцябліна, саломіна і пад.

К. пшаніцы.

2. перан. Пра самую малую колькасць чаго-н. (разм.).

К. надзеі.

3. у знач. прысл. Крыху (разм.).

Да апошняга каліва (разм.) — усё, цалкам.

Ні каліва (разм.) — ніколькі, ані.

|| памянш.-ласк. ка́ліўца, -а, мн. -ы, -аў, н.

калігра́ф, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які піша прыгожа і разборліва.

калігра́фія, -і, ж.

Майстэрства пісаць прыгожа і разборліва.

|| прым. каліграфі́чны, -ая, -ае.

К. почырк.

калідо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Праход, які злучае асобныя часткі кватэры, будынка.

2. перан. Вузкая, доўгая прастора, якая злучае сабой што-н., праход.

Горны к.

Паветраны к.

|| прым. калідо́рны, -ая, -ае.

Калідорная сістэма.

калідо́рны, -ага, мн. -ыя, -ых, м. (разм.) Работнік гасцініцы, які абслугоўвае некалькі нумароў.

|| ж. калідо́рная, -ай, мн. -ыя, -ых.

калі́зія, -і, мн. -і, -зій, ж. (кніжн.).

Сутыкненне процілеглых поглядаў, інтарэсаў, імкненняў.

|| прым. калізі́йны, -ая, -ае.

ка́лій, -ю, м.

Хімічны элемент, мяккі метал серабрыста-белага колеру.

|| прым. ка́ліевы, -ая, -ае і калі́йны, -ая, -ае.

Каліевыя солі.

Калійныя ўгнаенні.