Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

спірт, -у, М -рце, мн. спірты́, -о́ў, м.

1. адз. Гаручая, з высокім працэнтам алкаголю вадкасць, якая атрымліваецца перагонкай некаторых прадуктаў, што змяшчаюць у сабе цукар і крухмал.

Вінны с.

2. Арганічнае злучэнне, вуглевадарод, у якім атам вадароду замешчаны водным астаткам (спец.).

Метылавы с.

Драўняны с.

|| прым. спіртавы́, -а́я, -о́е і спіртны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Спіртавыя лакі.

Спіртавое браджэнне.

спірто́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -то́вак, ж.

Спіртавы награвальны прыбор.

|| прым. спірто́вачны, -ая, -ае.

спіры́т, -а, Мы́це, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто займаецца спірытызмам.

|| ж. спіры́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. спіры́цкі, -ая, -ае.

спірыты́зм, -у, м.

Містычная плынь, заснаваная на веры ў магчымасць непасрэдных зносін з душамі памёршых, а таксама самі зносіны пры дапамозе розных умоўных прыёмаў (вярчэнне сталоў, стукаў і пад.).

|| прым. спірыты́чны, -ая, -ае.

С. сеанс.

спіс, -а, мн. спі́сы, -аў, м.

1. Пісьмовы пералік каго-, чаго-н.

С. студэнтаў.

2. Рукапісная копія; перапісаны тэкст чаго-н.

Старажытныя спісы летапісу.

3. Дакумент, у якім пералічаны якія-н. звесткі.

Паслужны спіс — дакумент са звесткамі аб праходжанні службы.

|| прым. спі́сачны, -ая, -ае (да 1 знач.).

спіса́цца, спішу́ся, спі́шашся, спі́шацца; спішы́ся; зак.

1. Звязацца з кім-, чым-н. праз перапіску.

С. са сваімі аднакурснікамі.

2. У маракоў, авіятараў і пад.: звольніцца, выйсці ў запас (спец.).

С. з карабля.

3. Зрасходавацца пры пісьме; прыйсці ў непрыгоднасць (пра аловак, пяро і пад.).

Стрыжань спісаўся.

|| незак. спі́свацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. спіса́нне, -я, н. (да 2 знач.).

спіса́ць, спішу́, спі́шаш, спі́ша; спішы́; спі́саны; зак.

1. што. Перапісаць з арыгінала што-н., зрабіць рукапісную копію чаго-н.

С. з дошкі сказы.

С. вершы са зборніка паэзіі.

2. што. Паказаць (у жывапісе, літаратуры), выкарыстаўшы каго-, што-н. як прататып, натуру.

С. копію з карціны.

3. што і з дадан. Запісаць у спіс каго-, што-н.

С., колькі чаго патрэбна для паходу.

4. што. Дакументальна афармляючы, запісаць як зрасходаванае або непрыгоднае.

С. старое абсталяванне.

5. што. Запоўніць пісьмовымі знакамі да канца; зрасходаваць (сшытак, аркуш паперы і пад.).

С. усе старонкі ў сшытку.

6. што. Зрасходаваць на пісанне (разм.).

С. чарніла.

7. перан., каго-што. Спаласаваць, збіць (разм.).

С. ногі дубцом.

8. каго-што. У маракоў, авіятараў і пад.: звольніць, адправіць у запас (спец.).

С. на бераг.

|| незак. спі́сваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. спі́сванне, -я, н. (да 1—6 і 8 знач.) і спіса́нне, -я, н. (да 4 і 8 знач.).

спі́ткі, -аў (разм.).

Недапітыя рэшткі чаго-н.

спіха́ць¹ гл. сапхнуць.

спіха́ць² гл. сапхаць.