калаццё, -я́,
Рэзкі колючы боль у баку; колікі.
калаццё, -я́,
Рэзкі колючы боль у баку; колікі.
кала́ч, -а́,
Круглае печыва з пшанічнай мукі ў форме абаранка.
Цёрты калач (
||
калашма́ціць, -ма́чу, -ма́ціш, -ма́ціць; -ма́чаны;
1. Кудлаціць, тармасіць, моцна тузаць.
2. Біць.
||
калашы́на, -ы́,
Тое, што і калоша.
калга́с, -а,
1. У СССР — адна з форм арганізацыі сельскагаспадарчай працы, аб’яднанне сялян для сумеснага вядзення сельскай гаспадаркі на аснове абагуленых сродкаў вытворчасці (са скарачэння слоў: калектыўная гаспадарка).
2.
||
калга́снік, -а,
Член калгаса.
||
калго́ткі, -так.
Трыкатажны выраб у выглядзе панчох, вывязаных разам са штанамі.
||
калдо́біна, -ы,
Выбоіна, яма на дарозе; паглыбленне або ўпадзіна на дне вадаёма.
калдуны́¹, -о́ў,
Клёцкі, начыненыя мясным або іншым фаршам.
калдуны́², -о́ў.
Пра зблытаныя, скудлачаныя валасы.