Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

канцэ́рт, -а, М -рце, мн. -ы, -аў, м.

1. Публічнае выкананне музычных і іншых твораў.

Эстрадны к.

Даць к.

2. Буйны музычны твор для аднаго інструмента ў суправаджэнні аркестра.

К. для фартэпіяна з аркестрам.

|| прым. канцэ́ртны, -ая, -ае.

Канцэртная зала.

канцэртава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; незак.

Выступаць у канцэртах, даваць канцэрты.

канцэрта́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Артыст, які дае канцэрт (у 1 знач.).

|| ж. канцэрта́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

канцэртма́йстар, -тра, мн. -тры, -траў, м.

1. Піяніст-акампаніятар.

2. Музыкант, які ўзначальвае адну са струнных груп аркестра.

3. Саліст сімфанічнага або опернага аркестра.

|| прым. канцэртма́йстарскі, -ая, -ае.

канцэрці́на, нескл., н.

1. Музычны інструмент, які мае выгляд шасціграннага гармоніка.

Іграць на к.

2. Музычны твор тыпу канцэрта (у 2 знач.), які адрозніваецца ад апошняга меншай складанасцю і меншымі памерамі (спец.).

канцэ́сія, -і, мн. -і, -сій, ж.

1. Дамова на здачу дзяржавай у эксплуатацыю прыватным прадпрымальнікам або іншаземным фірмам прамысловых прадпрыемстваў, прыродных багаццяў або іншых гаспадарчых аб’ектаў.

Міжнародныя канцэсіі.

К. на будаўніцтва чыгункі.

2. Само прадпрыемства, арганізаванае на аснове такой дамовы.

|| прым. канцэсі́йны, -ая, -ае.

канцэсіяне́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Уладальнік канцэсіі.

|| прым. канцэсіяне́рскі, -ая, -ае.

канча́так, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.

Зменная частка слова, якая паказвае на сінтаксічную сувязь з іншымі словамі; флексія.

Склонавы к.

канчатко́вы, -ая, -ае.

1. Які не будзе больш пераглядацца, змяняцца; беспаваротны.

Канчатковае заключэнне камісіі.

Канчатковае рашэнне.

2. Які з’яўляецца вынікам, завяршэннем або ажыццяўленнем чаго-н.

К. прадукт.

К. вынік.

Канчатковая мэта.

3. Поўны, даведзены да канца.

Канчатковая перамога.

канча́цца гл. кончыцца.