Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

буякі́, -о́ў.

Кустовая ягадная расліна сямейства верасовых, а таксама цёмна-сінія з шызым налётам ягады гэтай расліны.

Кіславатыя б.

|| прым. буяко́вы, -ая, -ае.

Б. настой.

буя́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм., неадабр.).

Той, хто схільны буяніць; скандаліст.

Гэты б. вядомы далёка.

буя́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак. (разм.).

Скандаліць, дэбашырыць.

|| наз. буя́нства, -а, н.

буя́ны, -ая, -ае.

Скандальны, непакорны, схільны да буянства.

Б. характар.

буя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.

1. Бурна расці; пышна красаваць.

Ярына на полі буяла.

Жыццё буяе (перан.).

2. Расці ў націну (пра бульбу, памідоры і пад.), у салому (пра жыта, пшаніцу і інш.), разрастацца на шкоду плоданашэнню.

Памідоры буяюць.

|| наз. буя́нне, -я, н.