Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ста́цкі, -ая, -ае (уст.).

Першая частка назваў некаторых грамадзянскіх чыноў у дарэвалюцыйнай Расіі.

С. саветнік.

ста́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., ста́нецца; звычайна безас.; зак.

Адбыцца, здарыцца.

Нічога з кнігай не станецца.

стацыяна́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Стацыянарная ўстанова.

Прафілакторый-с.

2. Бальніца.

Пакласці хворага ў с.

3. Дзённае аддзяленне ў ВНУ.

Вучыцца на стацыянары.

стацыяна́рны, -ая, -ае.

1. Які мае пастаянную арганізацыю і месцазнаходжанне, не перасовачны.

Стацыянарная ўстаноўка.

2. Які мае адносіны да працяглага знаходжання ў бальніцы, не амбулаторны.

Стацыянарныя хворыя.

3. Які мае адносіны да навучання ў стацыянары (у 3 знач.).

стаць, ста́ну, ста́неш, ста́не; стань; зак.

1. Устаць, прыняць вертыкальнае становішча.

Пасля хваробы дзед не мог с. на ногі, ляжаў у ложку.

2. Перастаць працаваць, дзейнічаць (пра механізмы, прадпрыемствы і інш.).

Гадзіннік стаў.

3. Ступіўшы на якое-н. месца, спыніцца на ім стоячы.

Стань ля акна.

4. Узяцца за якую-н. работу, дзейнасць (у адпаведнасці са значэннем наступнага назоўніка).

С. за варштат.

С. на абарону інтарэсаў.

С. на чале каманды.

5. З’явіцца, падняцца над зямлёй, гарызонтам.

Сонца стала над галавой.

6. Часова размясціцца дзе-н. (на стаянку, пастой, адпачынак).

С. на пастой.

С. на папас.

7. Размясціцца на якім-н. месцы (пра прадметы).

Шафа ў гэтым куце не стане.

8. Узнікнуць, з’явіцца.

Праз год-другі тут стане новы пасёлак.

9. Адбыцца, здарыцца, зрабіцца.

Каб чаго дрэннага дома не стала.

10. Заступіцца за каго-н.

За брата трэба с. гарой.

11. безас., з адмоўем. Перастаць існаваць; памерці.

Ужо год як цёткі не стала.

12. кім-чым, якім і безас. Ужыв. як дапаможны дзеяслоў у саставе выказніка ў знач. зрабіцца, ператварыцца.

Ён стаў журналістам.

На дварэ стала цёпла.

13. Выкарыстоўваецца ў саставе дзеяслоўнага выказніка ў сэнсе пачаць.

С. касіць.

С. чытаць лекцыі.

14. Замерзнуць (пра раку).

Рака стала.

Валасы сталі дуба — пра пачуццё жаху, вялікага страху, зведанага кім-н.

Ні стаць, ні сесці — няма дзе павярнуцца.

Стаць на дыбкі (разм.) — рэзка запярэчыць.

|| незак. станаві́цца, -наўлю́ся, -но́вішся, -но́віцца (да 1—4 знач.).

ста́чачнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Удзельнік стачкі, забастоўшчык.

|| ж. ста́чачніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

ста́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Тое, што і забастоўка.

Усеагульная с.

|| прым. ста́чачны, -ая, -ае.

стачы́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., сто́чыцца; зак.

Стаць тонкім, вузкім у выніку тачэння (пра нож, лязо).

|| незак. сто́чвацца, -аецца.

стачы́ць¹, стачу́, сто́чыш, сто́чыць; сто́чаны; зак., што.

1. Зняць верхні слой або няроўнасці на чым-н.

С. няроўнасці на метале.

2. Зрабіць вельмі тонкім, вузкім у выніку тачэння.

С. нож.

Сточаныя нажніцы.

|| незак. сто́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. сто́чка, -і, ДМ -чцы, ж. (да 1 знач.) і сто́чванне, -я, н.

стачы́ць², 1 і 2 ас. не ўжыв., сто́чыць; сто́чаны; зак., што.

1. Грызучы, рыючы, пабіць на дзіркі, пашкодзіць, зрабіць непрыгодным.

Крот стачыў агарод.

2. перан. Падарваць сілы, здароўе (пра хваробу, перажыванні).

Адзінота і сум стачылі чалавека.

|| незак. сто́чваць, -ае.

|| наз. сто́чванне, -я, н.