карусе́ль, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.
Спецыяльная пляцоўка з сядзеннямі ў форме конікаў, экіпажаў, лодак і інш., якая круціцца вакол сваёй восі і служыць для катання.
|| прым. карусе́льны, -ая, -ае.
ка́рцар, -а, мн. -ы, -аў, м.
Памяшканне для часовага адзіночнага зняволення (у турмах, канцлагерах і інш.).
|| прым. ка́рцарны, -ая, -ае.
К. рэжым.
карце́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ціць; незак. (разм.).
1. безас., з інф., са злуч. «каб» і без дап. Пра неадольнае жаданне зрабіць што-н.; хацецца; не цярпецца.
Мне карціць сказаць.
Сыну карцела, каб хто быў побач.
2. Не даваць спакою, непакоіць, хваляваць.
Не вучоба карціць, а паездка ў горад.
карце́ч, -ы, ж.
1. Артылерыйскі снарад, начынены круглымі кулямі для масавага паражэння жывой сілы праціўніка на блізкай адлегласці (уст.).
2. Буйны шрот для паляўнічага ружжа.
|| прым. карце́чны, -ая, -ае.
карцёжнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).
Заўзяты гулец у карты.
|| ж. карцёжніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
|| прым. карцёжніцкі, -ая, -ае.
карці́на, -ы, мн. -ы, -цін, ж.
1. Твор жывапісу, выкананы фарбамі.
Карціны мастака М.
Савіцкага.
2. Тое, што можна бачыць, уяўляць у канкрэтных вобразах.
Карціны прыроды.
3. Адлюстраванне чаго-н. у літаратурным творы.
К. бітвы.
К. жыцця сялян.
4. Агульны стан, выгляд чаго-н.
Клінічная к. захворвання.
5. Частка акта ў драматычным творы, якая патрабуе самастойнай дэкарацыі.
Другая к. першага акта.
6. Кінакарціна, кінафільм (разм.).
У кінатэатры ідзе новая к.
|| памянш. карці́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 1—3 знач.).
|| прым. карці́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Карцінная галерэя.
карці́нны, -ая, -ае.
1. гл. карціна.
2. перан. Вобразны, выразны, які стварае ўражанне сваёй знешняй прыгажосцю.
Карцінная поза.
|| наз. карці́ннасць, -і, ж. (да 2 знач.).
карчава́ць, -чу́ю, -чу́еш, -чу́е; -чу́й; -чава́ны; незак., што.
Выкопваць з карэннем.
К. пні.
|| наз. карчава́нне, -я, н.
|| прым. карчава́льны, -ая, -ае (спец.).
Карчавальная машына.
карча́га¹, -і, ДМ -ча́зе, мн. -і, -ча́г, ж. (разм.).
Пень, вывернуты з карэннем; корч.
|| памянш. карча́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.
карча́га², -і, ДМ -ча́зе, мн. -і, -ча́г, ж.
1. Тое, што і амфара (уст).
2. Гляк для мазі (разм.).
|| прым. карча́жны, -ая, -ае.