насы́ціць, -сы́чу, -сы́ціш, -сы́ціць; -сы́чаны; зак.
1. каго-што. Накарміць уволю.
2. перан., што. Напоўніць, прасякнуць што-н. якім-н. рэчывам у вялікай колькасці.
Паветра насычана вільгаццю.
3. перан. Поўнасцю задаволіць свае патрэбы, жаданні і пад. (разм.).
Н. сваю цікаўнасць.
4. перан., што. Напоўніць, забяспечыць у вялікай колькасці.
Н. рынак таварамі.
|| незак. насыча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. насычэ́нне, -я, н.
насядзе́ць гл. наседзець.
насяко́мае, -ага, мн. -ыя, -ых, н.
Маленькая беспазваночная членістаногая жывёліна (муха, пчала, мурашка і пад.).
насякомае́дны, -ая, -ае.
Які корміцца насякомымі.
Насякомаядныя расліны.
Атрад насякомаедных (наз.).
насялі́ць, -сялю́, -се́ліш, -се́ліць; -се́лены; зак., што і кім-чым.
1. Засяліць людзьмі якую-н. мясцовасць, памяшканне і пад.
Н. бязлюдны край.
2. перан. Заняць, засяліць якую-н. мясцовасць (пра жывёл).
Зубры насялілі Белавежскую пушчу.
|| незак. насяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; наз. насяле́нне, -я, н. (да 1 знач.).
насяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.
1. гл. насяліць.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Складаць насельніцтва чаго-н.
Птушкі насяляюць лес.
насячы́ і насе́кчы, -сяку́, -сячэ́ш, -сячэ́; -сячо́м, -сечаце́, -сяку́ць; насе́к, -кла; насячы́; -се́чаны; зак.
1. што. Пакрыць паверхню чаго-н. насечкамі, надрэзамі (спец.).
Н. напільнік.
2. чаго. Ссячы нейкую колькасць чаго-н.
Н. яловых лапак.
3. чаго. Дробна скрышыць.
Н. буракоў.
4. каго-што. Нахвастаць, насцябаць (разм.).
Н. крапівою ногі.
|| незак. насяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. насяка́нне, -я, н. (да 1—3 знач.) і насе́чка, -і, ДМ -чцы, ж. (да 1 знач.).