навіга́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Спецыяліст у галіне навігацыі (у 2 знач.).
2. Пераноснае электроннае прыстасаванне, якое дазваляе з дапамогай спадарожнікавай сістэмы пракласці аптымальны маршрут з аднаго месца ў іншае і вызначыць месца на карце, дзе яно ў дадзены момант знаходзіцца.
Устанавіць н.
Аўтамабільны н.
|| прым. навіга́тарскі, -ая, -ае.
навіга́цыя, -і, ж.
1. Суднаходства, мараплаванне.
Адкрыць навігацыю.
2. Перыяд года, калі магчыма суднаходства.
3. Навука аб спосабах выбару шляху і метадах ваджэння суднаў, лятальных і касмічных апаратаў.
Падручнік па навігацыі.
Паветраная н.
Касмічная н.
4. Тэхналогія, працэс кіравання і выбару аптымальнага маршруту для транспартнага сродку з дапамогай навігатара (у 2 знач.).
Аўтамабільная н.
|| прым. навігацы́йны, -ая, -ае.
Н. перыяд.
Навігацыйныя прыборы.
Навігацыйная сістэма
навідаво́ку, прысл. (разм.).
Так, што ўсе бачаць.
Усё гэта адбывалася н.
навіна́, -ы́, мн. навіны, -ві́н, ж.
1. Атрыманая нядаўна вестка.
Прыемная н.
Пачуць многа навін.
2. Нешта новае, незнаёмае.
Н. ў жыцці.
наві́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
1. Што-н. новае, што нядаўна з’явілася.
Навінкі тэхнікі.
Кніжныя навінкі.
2. Тое, што і навіна (у 1 знач.; разм.).
Расказаць навінку.
наві́слы, -ая, -ае.
Які навісае, спускаецца зверху.
Навіслыя бровы.
Навіслыя хмары.
наві́снуць, -ну, -неш, -не; навіс, -сла; зак.
1. Спусціцца, звесіцца нізка над чым-н., на што-н.
Валасы навіслі на вочы.
Над ракой нізка навіслі вербы.
2. Распасцерціся, апусціцца, размясціцца нізка над чым-н.
Туман навіс над ракой.
Ноч навісла над горадам.
3. перан., над кім-чым. Узнікшы, з’явіўшыся, пачаць пагражаць каму-, чаму-н.
Над краінай навісла небяспека.
|| незак. навіса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
на́вісь, -і, Т на́віссю, ж.
1. Тое, што навісае над чым-н.
Пад навіссю чаромхі.
2. перан. Нешта страшнае, што навісла над кім-н., што пагражае чалавеку.
Н. небяспекі.
наві́ць, наўю́, наўе́ш, наўе́; наўём, наўяце́, наўю́ць; навіў, -віла́, -ло́; наві; навіты; зак., што і чаго.
1. Наматаць, накруціць на што-н.
Н. ніткі на шпульку.
2. Нарыхтаваць вітых вырабаў.
Н. вяровак.
|| незак. навіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. навіва́нне, -я, н.