Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

уце́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак., каго (што).

Спагадай, спачуваннем палегчыць каму-н. гора, цяжкае становішча; парадаваць, абрадаваць чым-н.

У. дзіця.

Яе пісьмо нас уцешыла.

|| незак. уцяша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. уце́шыцца, -шуся, -шышся, -шыцца; незак. уцяша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. уцяшэ́нне, -я, н.

уцё́кі, -аў.

1. Хуткі беспарадкавы адыход, адступленне.

У. недабітых варожых часцей.

2. Тайнае самавольнае знікненне з месца абавязковага знаходжання дзе-н.

У. з палону.

уцё́мную, прысл.

У картачнай гульні: не паглядзеўшы сваіх карт.

Гуляць у.

Дзейнічаць у. (перан.: наўдачу, наўгад).

уцё́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Стромая скала.

Гранітны ў.

уцё́сісты, -ая, -ае.

Багаты ўцёсамі, скалісты.

У. бераг.

|| наз. уцё́сістасць, -і, ж.

уці́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м.

Абрубак.

У. дрэва.

уціна́нне гл. уцяць.

уціна́ць гл. уцяць.

уціра́нне гл. уцерціся, уцерці.

уціра́цца гл. уцерціся.