умаўча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; зак., аб чым або пра што.
Тое, што і умоўчаць.
У. аб недахопах.
|| наз. умаўча́нне, -я, н.
умацава́нне, -я, н.
1. гл. умацавацца, умацаваць.
2. мн. -і, -яў. Абарончае збудаванне.
Падземныя ўмацаванні.
умацава́цца, -цу́юся, -цу́ешся, -цу́ецца; -цу́йся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць больш моцным, устойлівым.
Бераг умацаваўся.
Перасаджанае дрэва ўмацавалася ў новым грунце.
2. Размясціцца, стварыўшы сабе абарончыя збудаванні.
Часць умацавалася на новым месцы.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць больш моцным, здаровым, трывалым.
Нервы ўмацаваліся.
Здароўе ўмацавалася.
Яго становішча ўмацавалася.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Стаць цвёрдым, устойлівым, усталявацца, устанавіцца.
Гаспадаркі ўмацаваліся.
|| незак. умацо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. умацава́нне, -я, н.
умацава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; зак.
1. што. Зрабіць мацнейшым, больш устойлівым.
У. дамбы.
2. што. Стварыць абарончыя збудаванні дзе-н., забяспечыць сродкамі абароны.
У. подступы да горада.
3. каго-што. Зрабіць больш моцным, здаровым, стойкім.
Добрае харчаванне і свежае паветра ўмацавалі хворага.
У. нервы.
У. здароўе.
4. перан., што. Зрабіць надзейным, цвёрдым, устойлівым.
У. сваё становішча.
У. дысцыпліну.
|| незак. умацо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; наз. умацо́ўванне, -я, н.
|| наз. умацава́нне, -я, н.
|| прым. умацава́льны, -ая, -ае.
Умацавальныя адкосы.
Умацавальныя збудаванні.
уме́лец, -льца, мн. -льцы, -льцаў, м.
Умелы працаўнік, майстар.
Народны ў.
уме́лы, -ая, -ае.
Які валодае ўменнем, які паказвае ўменне.
Умелыя рукі.
Умелае кіраўніцтва.
уме́льства, -а, н.
Уменне, спрыт, здольнасць рабіць што-н. з вялікім майстэрствам.
У. рук.
У. кухара.
уме́нне, -я, н.
Здольнасць рабіць што-н., набытая ведамі, вопытам.
Пры ўменні ўсё можна зрабіць.
Пахваліць за ў. і стараннасць.
уме́раны, -ая, -ае.
1. Сярэдні паміж крайнасцямі — не вялікі і не малы, не гарачы і не халодны і пад.
Умераная скорасць.
Умераная вільготнасць.
Умераныя патрабаванні.
2. Пра клімат: сярэдні паміж гарачым і халодным.
У. клімат.
У. пояс.
3. Які трымаецца сярэдняй палітычнай лініі, схільны да кампрамісу, згодніцтва.
Умеранае крыло рэфарматараў.
Умераная палітыка.
|| наз. уме́ранасць, -і, ж. (да 1 і 3 знач.).
уме́рзнуць, -ну, -неш, -не; умёрз, уме́рзла; -ні; зак.
1. у што. Пад уздзеяннем марозу шчыльна замацавацца ўнутры лёду, мёрзлай зямлі.
Бочка ўмерзла ў лёд.
2. Зацвярдзець ад марозу на значную глыбіню.
Зямля моцна ўмерзла.
|| незак. умярза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.