Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

укла́дачны, -ая, -ае.

Які прызначаны, служыць для ўкладкі (у 1 знач.).

Укладачная машына.

укла́дванне гл. укласці, улажыць.

укла́двацца¹ гл. укласціся.

укла́двацца² гл. улажыцца.

укла́двацца³ гл. улегчыся.

укла́дваць¹ гл. укласці.

укла́дваць² гл. улажыць.

укла́дка, -і, ДМ -дцы, ж.

1. гл. укласці¹.

2. мн. -і, -дак. Тое, што складзена, укладзена ў пэўным парадку.

Прыгожая ў. валасоў.

укладны́, -а́я, -о́е.

1. Здольны ўкладвацца, зроблены для ўкладкі (у 1 знач.).

Стол з укладнымі дошкамі.

У. ліст.

2. Які мае адносіны да ўкладання грошай, укладу² (у 1 знач.).

Укладныя аперацыі.

укла́дчык¹, -а, мн. -і, -аў, м.

Уладальнік грашовага ўкладу.

|| ж. укла́дчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.