Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

удале́ц, -льца́, мн. -льцы́, -льцо́ў, м.

Смелы, адважны чалавек.

удалечыні́, прысл.

На значнай адлегласці, далёка.

У. цямнее лес.

удалечыню́, прысл.

На далёкую адлегласць.

Паглядзець у.

уда́лы, -ая, -ае.

1. Які завяршаецца ўдачай; удачны, паспяховы.

Удалая паездка.

2. Вельмі добры, які адпавядае патрабаванням; правільны.

Выбраць у. ход.

3. Здатны на ўсё; спрытны, умелы.

Удалая гаспадыня.

4. Смелы, адважны; хвацкі.

У. хлопец.

|| наз. уда́ласць, -і, ж.

уда́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Моцны рэзкі штуршок, сутыкненне з кім-, чым-н. з сілай.

Гэты гадзіннік не баіцца ўдараў.

Нанесці ў.

У. электрычнага току.

2. Гук (звон, трэск, грукат) ад такога штуршка, а таксама наогул адрывісты гук, стук.

У. гадзінніка.

У. грому.

3. перан. Імклівы напад, атака.

Флангавы ў.

Штыкавы ў.

4. перан. Непрыемнасць, нечаканае гора, бяда.

Перажыць нечаканы ў.

У. лёсу.

5. Кровазліццё ў мозг; апаплексія.

Апаплексічны ў.

6. чаго. Пра біццё сэрца, пульсу.

Пад удар (ставіць) каго-што (разм., неадабр.) — у небяспечнае становішча.

Пад ударам (быць, знаходзіцца) — у небяспечным становішчы.

уда́рнік¹, -а, мн. -і, -аў, м.

Перадавы работнік вытворчасці.

Ударнікі вытворчасці.

|| ж. уда́рніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

уда́рнік², -а, мн. -і, -аў, м.

1. Частка затвора вінтоўкі, агнястрэльнай зброі або гарматы, якая разбівае капсуль патрона пры выстрале.

2. Дэталь у механізме, інструменце, якая ўдарае.

уда́рнік³, -а, мн. -і, -аў, м.

Музыкант, які іграе на ўдарных інструментах.

уда́рны¹, -ая, -ае.

1. Звязаны з нанясеннем або атрыманнем удару (у 1 знач.).

У. музычны інструмент (у якім гук атрымліваецца ў выніку ўдару). У. механізм.

Ударная хваля.

2. Які наносіць рашаючы ўдар (у 3 знач.).

У. полк.

уда́рны², -ая, -ае.

1. Перадавы па выкананні планаў і норм, па прадукцыйнасці працы.

Ударная брыгада.

Ударная праца.

2. Першачарговы, неадкладны, а таксама прысвечаны вельмі важнай рабоце.

Ударная будоўля.