Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

танзілі́т, -у, Мі́це, м. (спец.).

Запаленне міндалін.

Хранічны т.

танзу́ра, -ы, мн. -ы, -зу́р, ж.

Выбрытае месца на макаўцы галавы ў духоўных каталіцкіх асоб.

танізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., каго-што.

Падняць (падымаць) тонус у каго-, чаго-н.

|| наз. таніза́цыя, -і, ж.

тані́н, -у, м.

Рэчыва, якое знаходзіцца ў некаторых раслінах і мае дубільныя і вяжучыя ўласцівасці, выкарыстоўваецца ў медыцыне і тэхніцы.

|| прым. тані́навы, -ая, -ае.

тані́раваць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; зак. і незак., што (спец.).

1. Надаць (надаваць) поўнае гучанне музычнаму або маўленчаму тэксту (пры спяванні, чытанні і пад.).

2. Пакрыць (пакрываць) фарбай што-н. да патрэбнага тону; зрабіць (рабіць) дэкаратыўную апрацоўку з мэтай імітацыі.

|| наз. тані́раванне, -я, н. і таніро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

тані́ць, -ню́, -ні́ш, -ні́ць; -ні́м, -ніце́, -ня́ць; то́нены; незак., што (разм.).

Рабіць больш тонкім.

тані́чны¹, -ая, -ае (спец.).

У вершаскладанні: у якім аднолькавая колькасць націскных складоў у радках, а колькасць ненаціскных паміж імі — адвольная.

Танічнае вершаскладанне.

Т. верш.

тані́чны², -ая, -ае.

Які мае адносіны да тонусу арганізма, асобных яго органаў.

Т. рэфлекс.

танк¹, -а, мн. -і, -аў, м.

Баявая браніраваная машына на гусенічным хаду з вялікай праходнасцю, узброеная пушкай і кулямётамі, устаноўленымі ў рухомай гарматнай вежы.

|| прым. та́нкавы, -ая, -ае.

Танкавая калона.

танк², -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяльна абсталяваны рэзервуар для захоўвання і транспарціроўкі вадкасцей.