Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

такі́², часц. (разм.).

Усё ж, аднак.

Ён т. прыйшоў.

такі́-сякі́, така́я-сяка́я, тако́е-сяко́е, займ. азнач. (разм.).

Ужыв. як жартоўнае ацэначнае слова ў знач.: нягодны, нікчэмны, нядобры.

Ах, ты, т.!

такі́-та, така́я-та, тако́е-та.

1. займ. неазнач. Ужыв. замест дакладнай назвы асобы, прыкметы, не названых па той ці інш. прычыне.

Трэба адзначыць, што на сходзе адсутнічалі такія-та.

2. часц. Ужыв. для выражэння дакору, іроніі і пад. (разм.).

Рубель згубіў.

Такая-та бяда.

тако́ўскі, -ая, -ае (разм.).

Які заслугоўвае ўвагі, пахвалы або неадабрэння; асаблівы.

Т. кірмаш.

Не на такоўскага напаў.

та́кса¹, -ы, мн. -ы, такс і -аў, ж.

Устаноўленая расцэнка тавараў або норма аплаты чаго-н.

Атрымаў плату па таксе.

та́кса², -ы, мн. -ы, такс і -аў, ж.

Невялікі гладкашэрсны сабака з крывымі кароткімі нагамі і доўгім тулавам.

таксава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак. і незак., што (спец.).

Устанавіць (устанаўліваць) расцэнку на што-н., таксу¹; вылічыць (вылічаць) плату за што-н.

|| наз. такса́цыя, -і, ж. і таксіро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

такса́ма.

1. прысл. Такім самым, падобным чынам, гэтак жа.

Дзеці працавалі т., як і дарослыя.

Настаўнік чытаў вершы, вучні т.

2. часц. Ужыв. пры выказванні нязгоды з чым-н., неадабрэння якіх-н. учынкаў (разм.).

А ты т. добрая цаца!

таксамато́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і таксі.

|| прым. таксамато́рны, -ая, -ае.

Т. парк.

таксапа́рк, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Месца рамонту і стаянкі таксі.

Працаваць у таксапарку.

2. Сукупнасць таксі.

З кожным годам т. павялічваецца.