Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сцебану́ць гл. сцябаць.

сцеблава́ты, -ая, -ае.

Пра расліны з вялікай колькасцю сцёблаў.

Буялі сцеблаватыя кветкі.

|| наз. сцеблава́тасць, -і, ж.

сцегнавы́ гл. сцягно.

сце́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

1. Вузкая пратаптаная дарожка.

Лясная с.

С. праз жыта.

2. перан. Шлях і кірунак працоўнай дзейнасці каго-, чаго-н.; наогул кірунак, шлях да чаго-н.

Пайсці па бацькавых сцежках.

сценабі́тны, -ая, -ае (гіст.).

Прызначаны для пралому крапасных сцен.

Сценабітнае прыстасаванне.

сценавы́ гл. сцяна.

сце́напіс, -у, м.

Роспіс сцен, сценны жывапіс.

|| прым. сценапі́сны, -ая, -ае.

сце́нка¹, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. гл. сцяна.

2. Бок якога-н. пустога прадмета; абалонка якога-н. унутранага органа, поласці.

С. шафы.

С. страўніка.

3. перан. Шчыльны, самкнуты рад байцоў у кулачнай бойцы.

С. кінулася на сценку.

4. Прадмет мэблі ў выглядзе шырокай на ўсю сцяну шафы са шматлікімі секцыямі разнастайнага прызначэння (разм.).

Старамодная с.

Паставіць да сценкі (разм.) — расстраляць.

Прыперці да сценкі каго (разм.) — сілай прымусіць зрабіць што-н.

сце́нка², -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Шырокая мяжа паміж палямі.

сце́нны гл. сцяна.