Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ставы́, -о́ў.

Кросны.

Вычасаў с. з бярозы.

стагава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны; незак., што і без дап.

Складаць у стагі салому, сена і пад.

Ён араў і стагаваў гадамі.

|| наз. стагава́нне, -я, н.

стагавы́ гл. стог.

стагадо́вы, -ая, -ае.

1. гл. стагоддзе.

2. Узростам у сто гадоў; які існуе сто гадоў.

С. дуб.

стагакі́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Сельскагаспадарчая машына для складвання стагоў.

стагна́ць, стагну́, сто́гнеш, сто́гне; стагні́; незак.

1. Абзывацца стогнам.

Хлопчык ціха стагнаў ад болю.

2. перан. Скардзіцца, наракаць; пакутаваць.

Такі ўжо чалавек: стогне і стогне, як быццам толькі яму цяжка жыць.

3. перан. Утвараць працяглыя гукі, падобныя да стогну; аддавацца працяглым гулам на ўдары, гусці пад цяжарам чаго-н.

Стогнуць у траве кулікі.

Пад цяжарам вагонаў стогнуць рэйкі.

Стогне лес ад буры.

|| наз. стагна́нне, -я, н.

стаго́ддзе, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Прамежак часу ў 100 гадоў.

Дваццатае с.

2. чаго. Гадавіна падзеі, што адбылася 100 гадоў таму назад.

С. з дня нараджэння Рыгора Шырмы.

|| прым. стогадо́вы, -ая, -ае і стаго́дні, -яя, -яе.

ста́дны, -ая, -ае.

1. Які жыве гуртам, уласцівы гурту.

С. характар жыцця першабытных людзей.

С. інстынкт.

2. перан. Заснаваны на несвядомым падпарадкаванні гурту, большасці.

Стаднае пачуццё.

|| наз. ста́днасць, -і, ж.

стадыён, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спартыўны комплекс з футбольным полем, пляцоўкамі для спаборніцтваў і трэніровак, трыбунамі для гледачоў, дапаможнымі збудаваннямі і памяшканнямі.

|| прым. стадыённы, -ая, -ае.

ста́дыя, -і, мн. -і, -дый, ж.

Перыяд, ступень у развіцці чаго-н.

С. росту.

Апошняя с. развіцця хваробы.

|| прым. стады́йны, -ая, -ае (спец.).