скірава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся; зак.
1. Пайсці ў якім-н. напрамку.
С. да лесу.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Прыняць пэўны кірунак, схіліцца куды-н.
Жыццё скіравалася ў лепшы бок.
|| незак. скіро́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
скірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак., каго-што.
1. Накіраваць каго-, што-н. у якім-н. напрамку.
С. каня ў лес.
С. позірк у акно.
2. перан. Даць пэўны кірунак каму-, чаму-н., схіліць да чаго-н.
С. народ на рэферэндум.
С. думкі ў пэўным напрамку.
|| незак. скіро́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
скі́слы, -ая, -ае.
1. Пракіслы, які стаў кіслым.
С. салат.
Скіслая сыроватка.
2. перан. Які страціў бадзёрасць, стаў вялым.
Што гэта ты нейкі с.?
скі́снуць, -ну, -неш, -не; скіс, -сла; -ні; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць кіслым; пракіснуць.
Суп скіс.
2. перан. Зрабіцца вялым, сумным, страціць упэўненасць (разм.).
Скісла ад такіх навін.
|| незак. скіса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
скіт, -а, М скі́це, мн. -ы, -аў, м.
Невялікі пасёлак у аддаленні ад манастыра для манахаў-пустэльнікаў, а таксама невялікі асобны манастыр у глухой мясцовасці.
|| прым. скі́цкі, -ая, -ае.
скіф, -а, мн. -ы, -аў, м.
Вузкая доўгая і лёгкая гоначная лодка для акадэмічнай грэблі.
скі́фы, -аў, адз. скіф, -а, м.
Агульная назва стэпавых плямён, якія вандравалі або жылі аседла за некалькі вякоў да н.э. ў паўночным Прычарнамор’і і прылеглых да яго тэрыторыях.
|| прым. скі́фскі, -ая, -ае.