скуль,
Тое, што і адкуль.
скуль,
Тое, што і адкуль.
ску́льптар, -а,
Мастак, які працуе ў галіне скульптуры.
||
скульпту́ра, -ы,
1. Майстэрства стварэння аб’ёмных мастацкіх твораў шляхам разьбы, высякання, лепкі або адліўкі, коўкі, чаканкі.
2. Твор такога мастацтва, а таксама сукупнасць такіх твораў.
||
ску́мбрыя, -і,
Невялікая марская прамысловая рыба.
||
скунс, -а,
Драпежны звярок сямейства куніцавых з каштоўным футрам, які выдзяляе рэзкі смярдзючы пах, водзіцца ў Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы, а таксама футра гэтага звярка.
||
ску́пасць, -і,
1.
2. Празмерная беражлівасць, нежаданне траціць грошы.
скупе́нда, -ы,
Тое, што і скупянда.
скупе́ча, -ы,
Скупы чалавек.
скупі́цца, -плю́ся, -пі́шся, -пі́цца; -пі́мся, -піце́ся, -пя́цца;
Неахвотна расходаваць, аддаваць; быць празмерна ашчадным.
||
ску́піць, ску́плю, ску́піш, ску́піць; ску́плены;
Сабраць у адно месца, стоўпіць.