скажо́ны, -ая, -ае.
Няправільны, перайначаны.
С. тэкст артыкула.
|| наз. скажо́насць, -і, ж.
скажэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н.
1. гл. сказіцца, сказіць.
2. Змяненне, якое скажае што-н.; памылка, няправільнасць.
Недапушчальныя скажэнні ў газеце.
сказ, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. У граматыцы: сінтаксічна і інтанацыйна аформленая канструкцыя, якая выражае закончаную думку.
Безасабовы с.
Складаны с.
2. Народнае эпічнае апавяданне аб падзеях мінулага або сучаснасці.
С. пра герояў Вялікай Айчыннай вайны.
3. У літаратуразнаўстве: форма апавядання ў творы, што вядзецца ад імя літаратурнага героя. «С. пра Лысую гару».
|| прым. ска́завы, -ая, -ае.
сказа́нне, -я, мн. -і, -яў, н.
Паданне (пераважна народнае) гістарычнага або легендарнага зместу.
С. пра беларускіх волатаў.
сказану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак., што і без дап. (разм.).
Сказаць што-н. нечаканае (часам грубае і недарэчнае).
Трэба ж такое с.!
сказа́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., ска́жацца; зак. (разм.).
Быць сказаным.
На сходзе многае сказалася.
сказа́ць, скажу́, ска́жаш, ска́жа; скажы́; ска́заны; зак.
1. гл. гаварыць.
2. з інф. Распарадзіцца, загадаць.
Мне сказалі падрыхтаваць ілюстрацыйны матэрыял да тэмы.
Мама сказала сыну хутчэй бегчы дадому.
3. (звычайна з адмоўем). Зрабіць вывад, падумаць.
Па тваім адзенні не скажаш, што бедна жывеш.
4. у форме 1 ас. мн. буд. ска́жам ужыв. таксама як пабочн. сл. Напрыклад (разм.).
Скажам, заўтра я не змагу пайсці ў бібліятэку.
5. заг. скажы́(це). Вокліч, які служыць для выражэння здзіўлення, абурэння і пад. з прычыны чаго-н.
Скажыце, які ты спрытны!
6. у форме 2 і 3 ас. буд. ска́жаш (ска́жаце), ска́жа (ска́жуць). Вокліч з асобай інтанацыяй, ужыв. для выражэння нязгоды, недавер’я.
Схадзі ў лес па ягады! — Скажаш жа! — Куды ёй у лес!
◊
Скажы(це), калі ласка — ветлівы зварот пры запытанні аб чым-н.
Скажыце, калі ласка, куды вядзе гэта дарога?
сказі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -зі́цца; зак.
1. Змяніцца, перайначыцца.
Інфармацыя пры перадачы па тэлебачанні сказілася.
2. Моцна змяніцца (пра твар, знешні выгляд).
Твар сказіўся ад болю.
|| незак. скажа́цца, -а́ецца.
|| наз. скажэ́нне, -я, н.