Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пісклі́вы і (разм.) піскля́вы, -ая, -ае.

Вельмі тонкі, з піскам, вісклівы; які ўтварае піск.

П. голас.

Пісклівае дзіця.

|| наз. пісклі́васць, -і, ж. і (разм.) піскля́васць, -і, ж.

піскля́, -і́,, мн. пісклі́, -яў, м. і ж. (разм.).

Тое, што і піскун.

пі́скнуць гл. пішчаць.

піску́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

Той, хто часта пішчыць.

|| ж. піску́ха, -і, ДМу́се, мн. -і, -ку́х.

пі́снуць гл. пішчаць.

пістале́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

Агнястрэльная зброя з кароткім ствалом для стральбы на кароткую адлегласць.

|| прым. пістале́тны, -ая, -ае.

пісто́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Невялікі каўпачок з выбуховым рэчывам для загарання зарада ў патроне або снарадзе.

2. Папяровы кружок з невялікай колькасцю выбуховага рэчыва для цацачных пісталетаў, стрэльбаў.

3. Клапан у музычным духавым інструменце (спец.).

|| прым. пісто́нны, -ая, -ае.

пісуа́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяльная ракавіна ў прыбіральні са сцёкам для мачы.

пісу́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж. (разм., жарт.).

Маленькае пісьмо, запіска.

пі́счы, -ая, -ае.

Прызначаны для пісання.

Пісчая папера.