нашлёпаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго (разм.).
Надаваць плескачоў, набіць.
нашлы́ндацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).
Пашлындаць доўга; наблукацца дзе-н.
нашмарава́цца гл. шмараваць.
нашмарава́ць гл. шмараваць.
нашмо́ргаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., чаго.
Шморгаючы, вырваць або нарваць у якой-н. колькасці.
Н. каласоў.
Н. ягад з лісцем.
|| незак. нашмо́ргваць, -аю, -аеш, -ае.
нашпігава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны; зак.
1. гл. шпігаваць.
2. што і чаго. Прыгатаваць шпігаваннем.
Н. качку.
|| незак. нашпіго́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
нашрубава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; зак., што.
Круцячы па вінтавой разьбе, надзець.
Н. гайку.
|| незак. нашрубо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
наштампава́ць, -пу́ю, -пу́еш, -пу́е; -пу́й; -пава́ны; зак., што і чаго.
Вырабіць у якой-н. колькасці штампоўкай.
Н. дэталей.
|| незак. наштампо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
нашто́, прысл.
1. пыт. 3 якой мэтай, для чаго.
Н. ты так робіш?
2. адноснае. Ужыв. як злучальнае слова ў даданых дапаўняльных сказах.
Папытайцеся ў яго, н. яму трэба было пераязджаць у горад.
3. у знач. часц. (звычайна ў спалучэнні са словам «ужо»). Ужыв. ў складаных сказах з адваротнай абумоўленасцю састаўных частак.
Н. ўжо быў добры чалавек Пракоп, а і той не стрымаўся.