Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

нахапі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -хо́піцца; зак.

1. Нечакана настаць, надысці.

Дзень нахапіўся неўзаметку.

2. Ускочыць, з’явіцца на чым-н. (разм.).

На лбе нахапіўся гуз.

наха́пкам, прысл. (разм.).

Спехам, наспех, на скорую руку.

Есці н.

наха́ркаць, -аю, -аеш, -ае; зак. (разм.).

Харкаючы, напляваць.

Н. на падлогу.

нахвалі́цца, -валю́ся, -ва́лішся, -ва́ліцца; зак.

1. Нагаварыць пра сябе многа добрага.

2. кім-чым. Вельмі пахваліць (звычайна з адмоўем).

Маці сынам не нахваліцца.

нахвалі́ць, -валю́, -ва́ліш, -ва́ліць; -ва́лены; зак., каго-што.

Нагаварыць аб чым-, кім-н. добрага; расхваліць.

|| незак. нахва́льваць, -аю, -аеш, -ае.

нахвалява́цца, -лю́юся, -лю́ешся, -лю́ецца; -лю́йся; зак.

Моцна або доўга пахвалявацца.

Нахвалявалася за здароўе бацькі.

нахваста́ць, -вашчу́, -во́шчаш, -во́шча; -вашчы́; -васта́ны; зак., каго.

Адсцябаць дубцом.

|| незак. нахво́стваць, -аю, -аеш, -ае.

нахвата́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

Тое, што і нахапацца.

нахвата́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., чаго.

Тое, што і нахапаць.

нахво́снік, -а, мн. -і, -аў, м.

Частка вупражы — рэмень, які ідзе па спіне каня ад сядла або падсядзёлка і праходзіць пад хвастом.