Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

наса́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. гл. насадзіць².

2. Прынада для рыб, якая насаджваецца на кручок.

Рыба з’ела насадку.

3. Частка прыбора або інструмента, якая надзяваецца на што-н.

Канічная н.

Н. чыгуннай муфты.

насаладзі́ць, -ладжу́, -ло́дзіш, -ло́дзіць; -ло́джаны; зак., што.

1. Зрабіць салодкім, пасаладзіць.

Н. каву.

2. Прарасціць зерне ў цяпле і вільгаці для атрымання соладу.

3. Давесці цеста да стану лёгкага цукровага браджэння.

|| незак. насало́джваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

наса́ліць, -лю, -ліш, -ліць; зак., што (разм.).

Намазаць, нацерці чым-н. тлустым.

Н. валасы.

|| незак. наса́льваць, -аю, -аеш, -ае.

насалі́ць, -салю́, -со́ліш, -со́ліць; -со́лены; зак.

1. чаго. Загатаваць пры дапамозе салення.

Н. грыбоў на зіму.

2. што. Тое, што і перасаліць.

3. перан., каму і без дап. Нашкодзіць каму-н., нарабіць непрыемнасцей (разм.).

Н. суседу.

|| незак. насо́льваць, -аю, -аеш, -ае.

насанда́ліць гл. сандаліць.

насаро́г, -а, мн. -і, -аў, м.

Вялікая млекакормячая траваедная жывёліна паўднёвых краін з адным або двума рагамі на пярэдняй частцы морды.

Афрыканскі н.

Белы н.

|| прым. насаро́гавы, -ая, -ае.

наса́ты, -ая, -ае (разм.).

1. 3 вялікім носам.

Н. твар.

2. 3 доўгай, вялікай выступаючай часткай.

Насатая лодка.

наса́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

1. Чалавек з вялікім носам.

2. Птушка з доўгай дзюбай або жывёліна з вялікім носам.

насваво́ліць гл. сваволіць.

насваво́льнічаць гл. свавольнічаць.