Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

надарва́ць, -рву́, -рве́ш, -рве́; -рвём, -рвяце́, -рву́ць; -рві́; -рва́ны; зак., што.

1. Крыху, не да канца парваць.

Н. вяроўку.

2. Пашкодзіць здароўе ў выніку якіх-н. празмерных намаганняў.

Н. здароўе.

Надарваць жывот (жываты) (разм.) — вельмі моцна і доўга пасмяяцца.

Надарваць сэрца (разм.) — выклікаць душэўныя пакуты.

|| незак. надрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. надры́ў, -ры́ву, м. (да 1 знач.) і надрыва́нне, -я, н.

нада́рыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -рыцца; зак.

1. безас., з інф. Прыйсціся, здарыцца.

Мне таксама надарылася там пабываць.

2. Выдацца, выпасці.

Вясна надарылася надзвычай ранняя.

3. Трапіцца, сустрэцца.

Надарыўся цікавы чалавек.

|| незак. надара́цца, -а́ецца.

на́даўбень, -бня, мн. -бні, -бняў, м.

1. Процітанкавая загарода з рэек, жалезабетонных бэлек, бярвення.

2. Пра тупога, цвердалобага чалавека (разм., лаянк.).

Ну і н. жа ён!

надаўжэ́й, прысл.

На больш доўгі час.

нада́ць, -да́м, -дасі́, -да́сць; -дадзі́м, -дасце́, -даду́ць; нада́ў, -дала́, -дало́; нада́й; -да́дзены; зак.

1. што. Даць, прыдаць чаму-н. якую-н. форму, выгляд, якасць, уласцівасць і пад.

Н. пастанове сілу закона.

Н. сур’ёзны выраз твару.

2. што. Прысвоіць каму-н. званне, надзяліць паўнамоцтвамі і пад.

Н. званне заслужанага дзеяча навукі.

Н. чын маёра.

3. што. Выявіць у якой-н. форме.

Н. гліне форму гаршка.

4. перан., што. Аднесціся, паставіцца пэўным чынам да чаго-н.

Н. вялікае значэнне гэтаму выпадку.

5. што і чаго. Павялічыць, зрабіць больш прыкметным што-н. у кім-, чым-н.

Н. рашучасці абмеркаванню падзеі.

|| наз. нада́нне, -я, н.

надба́віць, -ба́ўлю, -ба́віш, -ба́віць; -ба́ўлены; зак., што і чаго (разм.).

Тое, што і набавіць.

|| наз. надба́ўка, -і, ДМа́ўцы, мн. -і, -ба́вак, ж.

надба́ўка, -і, ДМа́ўцы, мн. -і, -ба́вак, ж.

1. гл. надбавіць.

2. Надбаўленая сума.

Атрымаць надбаўку.

|| прым. надба́вачны, -ая, -ае.

надба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., што і чаго (разм.).

Прыдбаць, намножыць чаго-н.

Н. дабра.

надбі́ць, -даб’ю́, -даб’е́ш, -даб’е́; -даб’ём, -даб’яце́, -даб’ю́ць; зак., што.

Зрабіць невялікую расколіну.

Н. кубак.

Н. яйцо.

|| незак. надбіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

надбро́ўе, -я, мн. -і, -яў, н.

Частка лба над брывамі.