Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

наабраза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і наабрэ́зваць, -аю, -аеш, -ае; зак., чаго.

Абрэзаць вялікую колькасць чаго-н.

Н. галін.

Н. мяса.

наабстру́гваць, -аю, -аеш, -ае; зак., чаго.

Абстругаць вялікую колькасць чаго-н.

Н. жэрдак.

наабсяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., чаго.

Абсячы вялікую колькасць чаго-н.

Н. сукоў.

наабтраса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., чаго.

Абтрэсці вялікую колькасць чаго-н.

Н. яблыкаў.

наабцярэ́бліваць, -аю, -аеш, -ае; зак., чаго.

Абцерабіць вялікую колькасць чаго-н.

Н. вецця.

Н. тры тоны буракоў.

наабчэ́сваць¹, -аю, -аеш, -ае; зак., чаго.

Абчасаць, ачысціць часаннем вялікую колькасць чаго-н.

Н. лёну.

наабчэ́сваць², -аю, -аеш, -ае; зак., чаго.

Абчасаць сякерай вялікую колькасць чаго-н.

Н. бярвення.

наабяца́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., што і чаго.

Паабяцаць многа чаго-н.

Н. падарункаў.

наадбіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., чаго.

1. Адабраць, захапіць сілаю многа чаго-н.

2. Адабраць з аднастайных прадметаў значную колькасць чаго-н.

Н. гатунковай морквы.

наадваро́т, прысл.

1. У адваротным напрамку.

Прачытаць слова н.

2. Зусім інакш, не так, як трэба.

Зрабіць усё н.

3. у знач. пабочн. сл. У процілегласць таму, што сказана.

Аб’ём будаўніцтва не стаў меншым, а, н., узрос.

4. у знач. супраціўнай часц. Зусім не.

Я вам не перашкоджу? — Н., я вельмі рады бачыць вас.