Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

колераму́зыка, -і, ДМ -зыцы, ж.

Спалучэнне музыкі з колерасветлавымі эфектамі; святламузыка.

|| прым. колерамузы́чны, -ая, -ае.

ко́лі, нескл., м.

Шатландская аўчарка.

ко́лік гл. кол.

ко́лікі, -аў, адз. ко́ліка, -і, ДМ -ліцы, ж.

Востры, рэзкі боль у жываце, у баку.

ко́лісь, прысл. (разм.).

Калісьці, некалі ў мінулым.

К. і мы былі маладыя.

ко́лішні, -яя, -яе.

Які быў, меў месца ў мінулым.

Колішнія сустрэчы з аднакласнікамі.

ко́лка гл. калоць².

ко́лкасць, -і, ж.

1. гл. колкі¹, колкі².

2. мн. -і, -ей. З’едлівая насмешка, колкая заўвага.

Гаварыць колкасці.

ко́лкі¹, -ая, -ае.

1. Які пры дакрананні колецца; калючы.

Колкія лапкі сасны.

2. перан. З’едлівы, злосны.

Колкія словы.

|| наз. ко́лкасць, -і, ж. (да 2 знач.).

ко́лкі², -ая, -ае.

Які лёгка колецца.

Колкія дровы.

|| наз. ко́лкасць, -і, ж.