Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

каўту́н, -у́, м.

1. Хвароба скуры на галаве, пры якой валасы зблытваюцца і зліпаюцца ў камяк.

К. марудна вылечваецца.

К. і ў коней бывае.

2. мн. -ы́, -о́ў. Валасы (разм., пагард.).

Прычашы свае каўтуны.

|| прым. каўту́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).

каўчу́к, -у́, м.

Эластычнае рэчыва, якое здабываецца з млечнага соку некаторых трапічных раслін або штучным спосабам і выкарыстоўваецца для вырабу гумы.

Натуральны к.

Сінтэтычны к.

|| прым. каўчу́кавы, -ая, -ае.

каўчукано́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Расліна, з млечнага соку якой здабываецца каўчук.

|| прым. каўчукано́сны, -ая, -ае.

каўчэ́г, -а, мн. -і, -аў, м.

1. У біблейскай міфалогіі: судна, у якім Ной выратаваў людзей і жывёл ад Сусветнага патопу.

2. У праваслаўнай царкве: скрынка для захоўвання некаторых асабліва каштоўных рэчаў; скарбонка.

|| прым. каўчэ́жны, -ая, -ае (да 2 знач.).

каўшо́вы гл. коўш.