Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

каці́цца², 1 і 2 ас. не ўжыв., ко́ціцца; незак.

Нараджаць дзіцянят (пра некаторых жывёл — авечку, казу, кошку і інш.).

|| зак. акаці́цца, ако́ціцца.

каці́ць, качу́, ко́ціш, ко́ціць; незак.

1. каго-што. Рухаць, перамяшчаць што-н., прымушаючы каціцца па якой-н. паверхні, а таксама рухаць, везці што-н. на колах.

К. бервяно.

К. тачку.

2. Хутка ехаць (разм.).

К. на веласіпедзе.

кацю́ша, -ы, мн. -ы, -цю́ш, ж.

У Вялікую Айчынную вайну: народная назва рэактыўнага мінамёта, устаноўленага на аўтамабілі.

кацяло́к, -лка́, мн. -лкі́, -лко́ў, м.

1. Невялікі кацёл, пасудзіна для варкі ежы і для яды з яго.

Салдацкі к.

2. Цвёрды мужчынскі капялюш з акруглым верхам і вузкімі палямі.

3. Галава (разм., пагард.).

Штосьці к. не варыць.

|| прым. кацялко́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).

кацяня́ і кацянё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Дзіцяня кошкі.