Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

касаві́льна, -а, мн. -ы, -аў, н. (разм.).

Тое, што і кассё.

касаві́ца, -ы, ж.

Час касьбы.

Разгарнулася самая к.

касаво́касць, -і, ж.

Стан вачэй, пры якім зрэнкі накіраваны ў розныя бакі.

касаво́кі, -ая, -ае.

3 касымі вачамі, які мае касавокасць.

касаву́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; незак. (разм.).

1. на каго-што. Глядзець скоса.

К. на дзверы кабінета.

2. перан., на каго-што. Адносіцца з падазрэннем, недружалюбна.

|| зак. скасаву́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца (да 1 знач.).

касаву́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак., што (разм.).

Глядзець коса, убок (пра вочы).

Вока касавурыць.

|| зак. скасаву́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны.

касаго́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Схіл гары, пагорка.

Узбірацца давялося па камяністым касагоры.

касала́пы, -ая, -ае.

Які пры хадзе ставіць ступні наскамі ўсярэдзіну або ў бакі.

К. мядзведзь.

|| наз. касала́пасць, -і, ж.

каса́тка¹, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Народная назва вясковай ластаўкі.

каса́тка², -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Буйная драпежная млекакормячая жывёліна сямейства дэльфінавых, падобная на кіта.