каламу́та, -ы, ДМ -му́це, ж.
Тое, што і каламуць.
каламу́тны, -ая, -ае.
Пра вадкасць: непразрысты, мутны.
К. ручаёк.
Каламутная вада.
|| наз. каламу́тнасць, -і, ж.
каламу́ціцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -му́ціцца; незак.
Рабіцца каламутным.
Вада каламуціцца.
|| зак. закаламу́ціцца, -му́ціцца, скаламу́ціцца, -му́ціцца, ускаламу́ціцца, -му́ціцца і пакаламу́ціцца, -му́ціцца.
каламу́ціць, -му́чу, -му́ціш, -му́ціць; незак., што.
1. Муціць, рабіць каламутным.
К. ваду.
2. перан. Выклікаць неспакой, баламуціць, уносіць беспарадак.
|| зак. закаламу́ціць, -му́чу, -му́ціш, -му́ціць; -му́чаны (да 1 знач.), скаламу́ціць, -му́чу, -му́ціш, -му́ціць; -му́чаны, ускаламу́ціць, -му́чу, -му́ціш, -му́ціць; -му́чаны і пакаламу́ціць, -му́чу, -му́ціш, -му́ціць; -му́чаны.
каламу́ць, -і, ж.
1. Дробныя часцінкі ў вадкасці, якія не раствараюцца і робяць яе непразрыстай і мутнай.
2. перан. Адсутнасць яснасці ў думках, разуменні.
К. у галаве.
К. на душы.
3. перан., чаго або якая. Імгла, непраглядная заслона.
Белая к. завірухі.
каламя́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
Густая моцная льняная тканіна.
|| прым. каламя́нкавы, -ая, -ае.
кала́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
Марская драпежная ластаногая млекакормячая жывёліна сямейства куніцавых; марская выдра.
|| прым. кала́навы, -ая, -ае.
калана́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -на́д, ж.
Рад або некалькі радоў калон (у 1 знач.), якія складаюць архітэктурнае цэлае.
каланізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.
1. Захапіўшы чужую краіну, ператварыць (ператвараць) у калонію (у 1 знач.).
2. Засяліць (засяляць) свабодныя землі перасяленцамі, каланістамі.
|| наз. каланіза́цыя, -і, ж.
|| прым. каланізацы́йны, -ая, -ае.
каланіза́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Той, хто праводзіць палітыку каланіялізму.
2. Той, хто засяляе пустуючыя землі; пасяленец, каланіст (уст.).
|| прым. каланіза́тарскі, -ая, -ае.