Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вастраве́рхі, -ая, -ае.

З вострым верхам.

Вастраверхая вежа.

вастраво́кі, -ая, -ае.

Які добра бачыць, з вострым зрокам.

вастрагу́бцы, -аў.

Вострыя шчыпцы для перацінання дроту, цвікоў; кусачкі.

вастралі́ст, -а, М -сце, м.

Невялікае дрэва сямейства па́дубавых з калючымі вечназялёнымі лістамі і цёмна-чырвонымі ягадамі.

вастрано́сы, -ая, -ае.

З вострым вузкім носам (пра жывых істот і прадметы).

В. хлапчук.

Вастраносыя чаравікі.

вастрасло́віць, -сло́ўлю, -сло́віш, -сло́віць; незак. (разм.).

Суправаджаць гаворку дасціпнымі выразамі, вострымі жартамі; гаварыць дасціпна, трапна.

вастрасло́ў, -ло́ва, мн.о́вы, -ло́ваў, м.

Чалавек, які любіць і ўмее вастрасловіць; дасціпны, востры на язык.

вастрасло́ўе, -я, мн. -і, -яў, н.

Здольнасць вастрасловіць.

вастрыё, -я́, н.

1. Тонкі завостраны канец якога-н. прадмета, якой-н. прылады.

В. іголкі.

В. штыка.

В. шаблі.

2. перан., чаго. Самае істотнае ў чым-н., накіраванае супраць чаго-н.

В. сатыры.

В. крытыкі.

вастры́льны, -ая, -ае.

Прызначаны для вастрэння інструментаў.

Вастрыльныя прылады.