Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

варата́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Ігрок, які абараняе вароты ў спартыўных гульнях (гандбол, футбол, хакей).

|| прым. варата́рскі, -ая, -ае.

вараці́ла, -ы, мн. -ы, -ціл, м. (разм.).

Той, хто варочае вялікімі справамі; дзялок.

Фінансавыя варацілы.

ва́рачны гл. варыць.

ва́рвар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У старажытных грэкаў і рымлян: пагардлівая назва чужаземца.

2. Некультурны, грубы, жорсткі чалавек.

Фашысцкія варвары.

|| ж. ва́рварка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (да 2 знач.; разм.).

|| прым. ва́рварскі, -ая, -ае.

ва́рварства, -а, н.

Грубасць, дзікунства нораваў, невуцкія адносіны да культурных каштоўнасцей.

вар’етэ́, нескл., н.

Эстрадны тэатр лёгкага жанру.

вар’і́равацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -руецца; незак. (кніжн.).

Відазмяняцца, перайначвацца.

вар’і́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак., што (кніжн.).

Відазмяняць, даваць новыя варыянты, перайначваць.

В. апавяданне.

ва́рка гл. варыць.

варката́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ко́ча; незак.

1. Муркаць (пра ката).

2. Утвараць характэрныя для галубоў гукі; буркаваць.

|| наз. варката́нне, -я, н.