Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вані́ты, -аў (разм.).

Адвольнае вывяржэнне змесціва страўніка цераз рот, а таксама тое, што вывяргаецца пры ванітаванні, рвоце.

ва́нна, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Вялікая прадаўгаватая пасудзіна для мыцця, купання.

Мыцца ў ванне.

2. Мыццё ці лячэнне ў такой пасудзіне.

Прыняць ванну.

Лячэбныя ванны.

3. перан. Лячэнне ўздзеяннем чаго-н. (вады, паветра, сонца) на цела.

Сонечныя ванны.

4. У тэхніцы: пасудзіна рознай формы і памеру для вадкасці, у якую апускаюць розныя прадметы пры іх апрацоўцы.

Фарбавальная в.

|| памянш. ва́нначка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 і 4 знач.).

|| прым. ва́нны, -ая, -ае.

В. пакой або ванная (наз.).

вантрабя́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Каўбаса, зробленая з вантробаў.

вантро́бы, -аў.

Унутраныя органы грудной клеткі і жывата.

Пераесці (ад’есці) вантробы (разм., асудж.) — моцна надакучыць, стаць невыносным для каго-н.

|| прым. вантро́бны, -ая, -ае.

ва́нька-ўста́нька, ва́нькі-ўста́нькі, Т ва́нькам-уста́нькам, мн. ва́нькі-ўста́нькі, ва́нькаў-уста́нькаў, м.

Дзіцячая лялька ў выглядзе круглай або авальнай фігуркі, якая здольна сама ўставаць (з-за цяжару, які знаходзіцца ў ніжняй яе частцы), калі яе выводзяць з вертыкальнага становішча.