Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

агіта́цыя, -і, ж.

1. гл. агітаваць.

2. Дзейнасць, якая мае сваёй мэтай палітычнае ўздзеянне на свядомасць і настрой шырокіх мас, распаўсюджанне сярод іх пэўных ідэй.

Наглядная а.

Перадвыбарная а.

|| прым. агітацы́йны, -ая, -ае.

агітбрыга́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -га́д, ж.

Агітацыйная брыгада, якая вядзе агітацыйна-масавую работу.

А. выступіла перад выбаршчыкамі.

агі́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (разм.).

Твор літаратуры, кіно, рэкламы або жывапісу, які ставіць вузкаагітацыйныя мэты.

Палітычная а.

агітма́савы, -ая, -ае.

Які мае дачыненне да агітацыйнай, грамадска-палітычнай работы сярод мас.

Агітмасавая работа.

агітпу́нкт, -а, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

Агітацыйны пункт, мясцовая ўстанова для масава-палітычнай работы сярод насельніцтва.

А. пры выбарчым участку.

|| прым. агітпу́нктаўскі, -ая, -ае.