Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

аграні́ць, -ню́, -ні́ш, -ні́ць; -ні́м, -ніце́, -ня́ць; агра́нены; зак., што (спец.).

Апрацаваць, зрабіўшы гранёным.

А. хрусталь.

|| незак. агра́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. агра́нка, -і, М -нцы, ж. і агра́ньванне, -я, н.

аграно́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па аграноміі.

аграно́мія, -і, ж.

Комплекс навук аб апрацоўцы сельскагаспадарчых культур.

|| прым. агранамі́чны, -ая, -ае.

аграпрамысло́вы, -ая, -ае.

Які мае адносіны да сельскагаспадарчай вытворчасці, яе матэрыяльна-тэхнічнай базы і рэалізацыі яе прадукцыі.

А. комплекс.

агра́рнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Спецыяліст па аграрных пытаннях.

агра́рны, -ая, -ае.

Зямельны, сельскагаспадарчы, звязаны з землекарыстаннем, землеўладаннем.

Аграрная палітыка.

Аграрныя рэформы.

агра́рый, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Буйны землеўладальнік (кніжн.).

2. Член аграрнай партыі.

агратэ́хнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па агратэхніцы.

агратэ́хніка, -і, ДМ -ніцы, ж.

Тэхналогія вырошчвання і апрацоўкі сельскагаспадарчых культур.

|| прым. агратэхні́чны, -ая, -ае.

аграхі́мік, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па аграхіміі.