Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

агняды́шны, -ая, -ае.

Які вывяргае агонь, лаву (пра вулкан).

Агнядышная гара.

агнямёт, -а, М -мёце, мн. -ы, -аў, м.

Зброя, якая паражае праціўніка струменем агню.

|| прым. агнямётны, -ая, -ае.

агнястрэ́льны, -ая, -ае.

1. Які страляе пры дапамозе пораху і іншых выбуховых рэчываў.

Агнястрэльная зброя.

2. Прычынены, зроблены куляй, асколкам снарада.

Агнястрэльная рана.

агняцве́т, -у, Ме́це, м.

1. Аднагадовая травяністая расліна з жоўтымі кветкамі; братаўка (братоўка).

2. Агульная назва каштоўных камянёў.