Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

агляда́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Аўтар пісьмовых, вусных і інш. аглядаў навін за пэўны час у СМІ.

Міжнародны а.

Спартыўны а.

Інтэрнэт-а.

|| прым. агляда́льніцкі, -ая, ае.

агляда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

Тое, што і аглядвацца.

агля́двацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. гл. аглянуцца.

2. перан., на каго-што і без дап. Дзейнічаць асцярожна, з апаскай, звяраючы свае ўчынкі з учынкамі каго-н.; азірацца (разм.).

А. на старэйшых.

|| наз. агля́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (да 2 знач.).

агля́дка, -і, ДМ -дцы, ж.

1. гл. аглядвацца, аглянуцца.

2. Асцярога ў дзеяннях, увага.

Бегчы без аглядкі (разм.) — вельмі хутка.

Дзейнічаць з аглядкай — улічваць абставіны.

агля́дчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Службовая асоба, якая робіць агляд чаго-н. з мэтай праверкі.

А. вагонаў.

|| ж. агля́дчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. агля́дчыцкі, -ая, -ае.

агляну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. Паглядзець, павярнуўшы галаву назад; азірнуцца.

Хлопец ні разу не аглянуўся.

2. Паглядзець вакол сябе.

А. навокал.

А. на мінулыя вякі (перан.).

|| незак. агля́двацца, -аюся, -аешся, -аецца і агляда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. агля́дка, -і, ДМ -дцы, ж.

агля́нуць, -ну, -неш, -не; агля́нь; зак., каго-што.

Акінуць позіркам; азірнуць.

А. поле.