Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

насцяро́жыцца гл. насцеражыцца.

насцяро́жыць гл. насцеражыць.

насыла́ць гл. наслаць¹.

на́сып, -у, мн. -ы, -аў, м.

Узвышэнне, зробленае шляхам насыпкі зямлі, гравію і пад.

Дарожны н.

на́сыпам, прысл.

У рассыпаным стане, без тары.

Вугаль перавозяць н.

насы́пацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -плецца; зак.

1. Сыплючыся, трапіць куды-н.

Пясок насыпаўся ў чаравікі.

2. Асыпаючыся, пакрыць паверхню чаго-н.

Насыпалася лісця за ноч.

|| незак. насыпа́цца, -а́ецца.

насы́паць, -плю, -плеш, -пле; насы́п; -паны; зак.

1. што і чаго. Сыплючы, пакрыць паверхню чаго-н.; нацерушыць, рассыпаць.

Н. пяску на дарожку.

2. што і чаго. Напоўніць што-н. чым-н. сыпкім.

Н. мех аўса.

3. што. Зрабіць, пабудаваць насып з якога-н. сыпкага матэрыялу.

Н. курган.

|| незак. насыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. насы́пка, -і, ДМ -пцы, ж.

на́сыпка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

Зашыты з усіх бакоў чахол, які напаўняецца пер’ем або пухам і служыць падушкай або пярынай.

Пашыць новую насыпку.

насыпны́, -а́я, -о́е.

1. Які насыпаецца куды-н.

Н. грунт.

2. Утвораны шляхам насыпання.

Насыпная гара.

насы́ціцца, -сы́чуся, -сы́цішся, -сы́ціцца; зак.

1. Наесціся ўволю.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Прасякнуцца, набрыняць якім-н. рэчывам; увабраць у сябе што-н.

Зямля насыцілася вільгаццю.

3. перан. Поўнасцю задаволіць свае патрэбы, жаданні і пад. (разм.).

|| незак. насыча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. насычэ́нне, -я, н.