скі́ба, -ы, мн. -ы, скіб, ж.
1. Луста (звычайна хлеба).
Дзве скібы хлеба.
2. Пласт узаранай зямлі.
|| памянш. скі́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.
|| памянш.-ласк. скі́бачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
скі́віца, -ы, мн. -ы, -віц, ж.
1. Кожная з дзвюх костак твару, у якіх умацаваны зубы.
Верхняя с.
Ніжняя с.
2. Пласцінка са штучнымі зубамі, зубны пратэз.
Устаўная с.
|| прым. скі́вічны, -ая, -ае.
скід, -у, М -дзе, м.
У геалогіі: перамяшчэнне часткі горных парод па трэшчыне ў вертыкальным або нахільным кірунку.
|| прым. скі́давы, -ая, -ае.
Скідавыя горы.
скіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.
1. Скінуць з чаго-н. у некалькі прыёмаў.
С. сена з машыны.
2. Кідаючы, сабраць што-н. у адно месца.
С. траву ў кучу.
С. стог.
3. Зрабіць сяк-так якую-н. будыніну (разм.).
С. лазеньку.
скі́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.
1. Сума, на якую зменшана цана на што-н.
С. з падаткаў.
Тавар са скідкай.
2. Заніжанае патрабаванне да каго-, чаго-н.; уступка.
Не даваць ніякай скідкі.
скі́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак.
1. Упасці з чаго-н.
Мячык скінуўся з ложка.
2. Сабраць грошы на якую-н. справу; скласціся.
С. на падручнік.
3. Пра карты: згуляць (разм.).
С. у карты.
|| незак. скіда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і скі́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. скіда́нне, -я, н. і скі́дванне, -я, н.
скі́нуць, -ну, -неш, -не; скінь; -нуты; зак.
1. каго-што. Кінуць уніз з чаго-н.
С. снег са страхі.
С. дэсант.
2. што. Зняць з сябе (вопратку, абутак і пад.), рыўком адкінуць што-н. з чаго-н.
С. боты.
С. з галавы хустку.
3. што. Паменшыць на якую-н. колькасць, велічыню (разм.).
С. сотні дзве.
Эх, с. бы гадоў дзесяць!
4. перан. Вызваліцца ад чыйго-н. панавання, звергнуць, пазбавіць улады.
С. путы няволі (высок.).
5. што. У гідратэхніцы: адвесці ваду з якога-н. вадаёма.
С. воды ў мора.
|| незак. скіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і скі́дваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. скіда́нне, -я, н. і скі́дванне, -я, н.
скі́петр, -а, мн. -ы, -аў, м.
Жазло з каштоўнымі камянямі і разьбой — знак царскай улады.