Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

насце́нны, -ая, -ае.

Які вісіць, знаходзіцца на сцяне.

Н. каляндар.

Н. гадзіннік.

насцеражы́цца, -ражу́ся, -ражы́шся, -ражы́цца; -ражы́мся, -ражыце́ся, -ража́цца; -ражы́ся і насцяро́жыцца, -ро́жуся, -ро́жышся, -ро́жыцца; -ро́жся; зак.

Стаць насцярожаным, напружана-ўважлівым.

|| незак. насцяро́жвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

насцеражы́ць, -ражу́, -ражы́ш, -ражы́ць; -ражы́м, -ражыце́, -ража́ць; -ражы́; -ражо́ны і насцяро́жыць, -ро́жу, -ро́жыш, -ро́жыць; -ро́ж; -ро́жаны; зак., каго-што.

Выклікаць насцярожанасць, напружаную ўвагу, трывогу.

|| незак. насцяро́жваць, -аю, -аеш, -ае.

насцёбаць, -аю, -аеш, -ае; -аны і насцяба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак. (разм.).

Набіць, нахвастаць каго-н.

Н. дубцом.

|| незак. насцёбваць, -аю, -аеш, -ае.

насці́л, -у, м.

1. гл. слаць².

2. Паверхня з дошак або іншага матэрыялу, пасланага на што-н.

Драўляны н.

|| прым. насці́лачны, -ая, -ае.

насціла́нне гл. наслаць².

насціла́ць гл. наслаць².

насці́льны, -ая, -ае.

1. Плаўны, які ідзе амаль па прамой лініі (спец.).

Н. скачок.

2. Які ідзе паралельна паверхні зямлі на пэўнай вышыні (спец.).

Н. агонь.

Насцільная траекторыя палёту куль.

|| наз. насці́льнасць, -і, ж.

насцяба́ць гл. насцёбаць.

насцяро́жаны, -ая, -ае.

Напружана-ўважлівы ў чаканні чаго-н.

Н. погляд.

|| наз. насцяро́жанасць, -і, ж.