Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сквер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Невялікі гарадскі грамадскі сад.

|| памянш. скве́рык, -а, мн. -і, -аў, м.

сквірчэ́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -чы́ць; незак. (разм.).

Верашчаць, пішчаць, патрэскваць на гарачай скаварадзе (пра сала і пад.).

сквіта́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак., з кім-чым (разм.).

1. Разлічыцца з кім-н., аддаць доўг каму-н.

С. з даўгамі.

2. перан. Пакончыць разлікі з кім-, чым-н., скончыць якую-н. справу.

С. з залікам.

3. перан. Адпомсціць крыўдай за крыўду.

С. з крыўдзіцелямі.

сквіта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што (разм.).

1. Разлічыцца з кім-н., аддаць пазычанае.

С. даўгі.

2. У спорце: зрабіць лік аднолькавым; адыграцца.

С. мяч, шайбу (забіць мяч, шайбу) у адказ.

С. лік.

ске́міць гл. кеміць.

ске́псіс, -у, м. (кніжн.).

Тое, што і скептыцызм (у 2 знач.).

ске́птык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Прыхільнік скептыцызму (у 1 знач.).

2. Чалавек, які ва ўсім сумняваецца, да ўсяго адносіцца з недаверам.

скептыцы́зм, -у, м.

1. Філасофскі кірунак, які падвяргае сумненню магчымасць пазнання аб’ектыўнай рэчаіснасці.

2. Крытычна-недаверлівыя адносіны да чаго-н., крайняе сумненне ў правільнасці чаго-н.

|| прым. скепты́чны, -ая, -ае.

|| наз. скепты́чнасць, -і, ж. (паводле 2 знач.).

ске́рца, нескл., н.

Невялікі музычны твор хуткага тэмпу.

|| прым. скерцо́зны, -ая, -ае (спец.) і скерцыёзны, -ая, -ае (спец.).

скетч, -а, мн. -ы, -аў, м.

Невялікая эстрадная п’еса жартаўлівага зместу.

|| прым. ске́тчавы, -ая, -ае.