насу́піцца, -плюся, -пішся, -піцца; зак.
1. Ссунуўшы бровы, прыняць пахмурны, непрыветлівы выгляд.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Зрабіцца пахмурным, змрочным.
Твар яго насупіўся ад раздражнёнасці.
|| незак. насу́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца.
насу́піць, -плю, -піш, -піць; -плены; зак., што.
Тое, што і нахмурыць.
Н. бровы.
|| незак. насу́пліваць, -аю, -аеш, -ае.
насу́праць і насупро́ць, прысл. і прыназ.
1. прысл. Прама перад кім-, чым-н., на процілеглым баку.
Ён жыве н.
2. прысл. Наперакор, нязгодна з кім-, чым-н. (разм.).
Гаварыць н.
Рабіць усё н.
3. прыназ. з Р. Указвае на прадмет або асобу, перад якімі на процілеглым баку што-н. размяшчаецца.
Сядзець н. акна.
4. прыназ. з Р і Д. Наперакор каму-, чаму-н., нязгодна з кім-, чым-н.
Н. жаданням.
Н. волі бацькі.
5. прыназ. з Р. Указвае на тэрмін, адрэзак часу, перад якім што-н. існуе, адбываецца ці павінна адбыцца.
Паехаць у горад н. ночы.
насу́страч, прысл. і прыназ.
1. прысл. У напрамку, процілеглым каму-, чаму-н., што рухаецца, набліжаецца.
Ісці н. брату.
2. прыназ. з Д. Ужыв. для ўказання на прадмет ці асобу, да якіх спераду ці наперарэз ім хто-, што-н. рухаецца.
Кінуцца н. танкам.
Выйсці н. гасцям.
◊
Ісці насустрач — дапамагаць каму-н., спачувальна адносіцца да каго-, чаго-н.
насушы́ць, -сушу́, -су́шыш, -су́шыць; -су́шаны; зак., чаго.
Нарыхтаваць сушкай.
Н. грыбоў.
|| незак. насу́шваць, -аю, -аеш, -ае.
на́сцеж, прысл.
На ўсю шыр, поўнасцю (адчыніць, расчыніць і пад.).
Адчыніць дзверы н.
насценгазе́та, -ы, ДМ -зе́це, мн. -ы, -зе́т, ж.
Скарачэнне: насценная газета — выданне, часцей рукапіснае, якое вывешваецца ў памяшканні той установы, грамадскай арганізацыі і пад., дзе яго рыхтуюць.