Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

нава́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто ўносіць і ажыццяўляе новыя, прагрэсіўныя ідэі, прыёмы ў якой-н. галіне дзейнасці.

Наватары вытворчасці.

|| ж. нава́тарка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (разм.).

|| прым. нава́тарскі, -ая, -ае.

нава́тарства, -а, н.

1. Дзейнасць наватараў.

Н. ў тэхніцы.

2. Усё новае, прагрэсіўнае, што ўводзіцца ў якой-н. галіне дзейнасці.

Н.

Алеся Разанава ў паэзіі.

|| прым. нава́тарскі, -ая, -ае.

нава́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Нешта новае, новаўвядзенне.

2. У юрыспрудэнцыі — спыненне ранейшага абавязацельства па дамоўленасці бакоў і замена яго новым абавязацельствам (спец.).

навашчы́ць гл. вашчыць.

наваява́цца, -ваю́юся, -ваю́ешся, -ваю́ецца; -ваю́йся; зак. (разм.).

1. Многа, доўга паваяваць.

Хопіць мне, наваяваўся за пяць гадоў.

2. Пазбавіцца сілы, моцы на вайне; адваявацца.

наваява́ць, -ваю́ю, -ваю́еш, -ваю́е; -ваю́й; зак. (разм.).

Паваяваць некаторы час.

З такой зброяй доўга не наваюеш.

навая́ўлены, -ая, -ае (іран.).

Які ўпершыню дзе-н. з’явіўся, праявіў сябе.

Н. лідар.

|| наз. навая́ўленасць, -і, ж.

наве́дацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

Зайсці, заехаць да каго-н., куды-н., пабываць дзе-н.

Н. да сяброў.

|| незак. наве́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.

наве́даць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Пабываць дзе-н. у каго-н., прыйсці або прыехаць куды-н., да каго-н.

Н. родных.

Н. хворага.

|| незак. наве́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. наве́дванне, -я, н.

наве́двальнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто прыходзіць куды-н. з якой-н. мэтай, наведвае каго-, што-н.

Пастаянны н. бібліятэкі.

|| ж. наве́двальніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. наве́двальніцкі, -ая, -ае.